Статкевіч пачакае, пакуль прыдуць арыштоўваць, бо раптам «не будзе месца»

Як выявілася 14 жніўня, лідару Беларускага народнага кангрэсу Міколу Статкевічу яшчэ 9 жніўня прысудзілі 15 сутак арышту.

«Мы забіраем у банды гэтую дату». Статкевіч зладзіў шэсце па праспекце Незалежнасці 3 ліпеня

«Мы забіраем у банды гэтую дату». Статкевіч зладзіў шэсце па праспекце Незалежнасці 3 ліпеня

Як перадае праваабарончы цэнтар «Вясна», суддзя Юлія Кавяка завочна прысудзіла Статкевічу арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.

Паказанні давалі сведкі-міліцыянты Казлоў А. і Рыжанкоў М.

Таксама стала вядома, што 5 ліпеня суддзя Наталля Драчова прысудзіла Статкевічу штраф 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу (ускладанні кветак на Вайсковых могілках) 8 мая.

Мікалай Статкевіч на акцыі 3 лепеня 2017 года

Мікалай Статкевіч на акцыі 3 лепеня 2017 года

Статкевіч пацвердзіў “Радыё Свабода”, што асуджаны на арышт, але цяпер знаходзіцца на волі.

«Ведаеце, па-першае, гэта зневажальна, — адказвае Статкевіч на пытанне, пойдзе ён сам адбываць зняволенне ці будзе чакаць арышту. — А па-другое, яны самі выберуць момант. Калі не захочуць, то скажуць “месцаў няма”, гэта ўжо было».

Таксама Статкевіч прыгадвае, што ў суботу 12 жніўня Выканаўчае бюро партыі БСДП «Народная грамада» прыняла заяву з нагоды рэпрэсіяў супраць лідараў прафсаюзаў і дэмакратычных актывістаў, патрабавала неадкладнага вызвалення кіраўніка менскай гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП Ігара Комліка. Партыя таксама заклікала выходзіць на несанкцыянаваную «акцыю папярэджання» 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы. У адказ на пытанне аб прычынах пакарання турмой, а не штрафам, Статкевіч спасылаецца на гэтую заяву.

www.svaboda.org