Святкуем Дзень Еўропы разам!
З нагоды сёлетняга Дня Еўропы амбасады краін ЕС у Беларусі і Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі прастаўляюць праграму імпрэзаў.

Праграма імпрэзаў Дня Еўропы
9 траўня 1950 года, калі еўрапейскія нацыі ўсё яшчэ намагаліся пераадолець спусташэнне, да якога прывяла Другая сусветная вайна, французскі міністр замежных спраў Рабэр Шуман выступіў з прапановамі, якія мы сёння называем Дэкларацыяй Шумана. Ён прапанаваў стварыць Еўрапейскую супольнасць вугалю і сталі, аб'яднаўшы гэтыя вытворчасці, каб вайна паміж Францыяй і Германіяй, якія ў гісторыі былі праціўнікамі, зрабілася не проста неймавернай, але поўнасцю выключанай. Спалучэнне эканамічных інтарэсаў дапамагло павысіць узровень жыцця і стала першым крокам да больш аб'яднанай Еўропы. "Еўропа не будзе пабудаваная адразу ці ў адпаведнасці з адзіным планам. Яна будзе пабудаваная праз канкрэтныя дасягненні, якія перш за ўсё ствараюць сапраўдную салідарнасць", — так гучыць адзін з самых вядомых сказаў той Дэкларацыі.
Лічыцца, што Дэкларацыя Шумана заклала падмурак таго, что цяпер завецца Еўрапейскім Саюзам. Дзень Еўропы (Дзень Шумана) прызнаецца як адзін з сімвалаў ЕС.
Сёлета мы адзначаем 100-годдзе з пачатку Першай сусветнай вайны, паваротнага моманту ў гісторыі Еўропы, а таксама 10-я ўгодкі пашырэння ЕС. Некаторыя імпрэзы селётняй праграмы прысвечаныя гэтым датам, але ў цэлым праграма надзвычай разнастайная. Усе — і хакейныя фанаты, і даследчыкі, і гурманы, і аматары кіно, музыкі, ці гісторыі — могуць знайсці ў ёй штосьці вартае для сябе.
Амбасады краін Еўрапейскага Саюза, Прадстаўніцтва Еўрапескага Саюза ў Беларусі вельмі ўдзячныя сваім беларускім партнёрам за дапамогу і падтрымку ў арганізацыі сёлетняй праграмы імпрэзаў з нагоды Дня Еўропы
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Cаюза ў Беларусі
