У арэндзе памяшкання для з'езду БХД пакуль толькі адмовы
Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аргкамітэту, распавёў прэс-службе БХД, што з 14 адпраўленых заявак на памяшканне для правядзення 17 снежня 4-га ўстаноўчага з'езду партыі, ужо прыйшло 8
адмоваў.
"Пакуль прыходзяць толькі адмовы, — адзначае ён. — Адмовілі Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), Палац мастацтваў, кінатэатры "Цэнтральны" і
"Аўрора" і іншыя ўстановы.

Адмовы стандартныя, што памяшканне ў гэты час занятае. Але ёсць і арыгінальныя. Напрыклад, дырэктар кінатэатра "Цэнтральны" напісаў, што яны нам ужо тройчы адмаўлялі ў папярэднія разы
і зараз не маюць намеру прадастаўляць нам памяшканне ў арэнду. Таму ён просіць на гэтым нашу перапіску спыніць.
Гэта пацвярджае, што няма сэнсу пісаць у гэтыя ўстановы, бо яны самі нічога вырашыць не могуць. Але інтрыга пакуль застаецца. Няма адказу з Мінгарвыканкама, які звычайна дае дазвол на арэнду ў ДК
МТЗ, і з самога ДК МТЗ адказу пакуль таксама няма".
Садоўскі таксама адзначыў, што пазіцыя БХД адносна месца правядзення з'езду не змянілася: ён будзе ў Мінску. І калі памяшканне не дадуць, сябры БХД гатовыя 17 снежня сабрацца свой на з'езд на
Кастрычніцкай плошчы.
Паводле прэс-службы БХД