У Наваполацку забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў

Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Альберта Шакеля актывісту аргкамітэту БХД Андрэю Гайдукову. 



gaidukou.jpg

У Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі правядзенне 16 ліпеня на Плошчы Будаўнікоў пікетавання з мэтай інфармавання грамадзян аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў. 
Афіцыйная прычына адмовы — “копіі дакументаў аб аплаце паслуг па забеспячэнні аховы парадку, медыцынскага абслугоўвання і ўборкі тэрыторыі пасля правядзення масавага мерапрыемства” не былі перададзеныя ў гарвыканкам разам з заявай на правядзенне акцыі.
Разам з тым, адзначае Андрэй Гайдукоў, пры падачы заявы ніякіх падобных патрабаванняў яму не прад’яўлялі. “Заяву рэгістраваў асабіста ў выканкаме. Калі б яны хацелі, яны б сказалі мне, што адразу патрэбна нейкая аплата, далі б нумары рахункаў, сумы і іншае. Гэтага не было —мне сказалі чакайце адказ. А ў адказе — Вы не аплацілі пры рэгістрацыі”, — падкрэсліў ён. 
Паводле прэс-службы БХД