Удзельнікі перамоваў кантактнай групы па Данбасу не далі каментарыяў прэсе
Завяршыўся чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы па Украіне ў Мінску.
![pieramowy.jpg pieramowy.jpg](/img/v1/news/full/pieramowy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Перад уваходам у Дом прыёмаў МЗС Беларусі выстраіліся некалькі прадстаўніцкіх аўтамабіляў. Удзельнікі перамоваў пакінулі будынак, селі ў машыны і раз'ехаліся, не даўшы ніводнага каментара
СМІ.
Перамовы працягваліся больш за 5 гадзін.
У іх прымалі ўдзел прадстаўніца АБСЕ Хайдзі Тальявіні, экс-прэзідэнт Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, прадстаўнікі баевікоў Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дейна.
censor.net.ua