Усаў: візіт Лукашэнкі ў Маскву — гэта далейшая ўтылізацыя беларускай дзяржаўнасці
Павышэнне ставак у вайне і напружанасці ў сусветнай палітыцы непазбежнае, лічыць палітолаг Павел Усаў. Расія будзе рабіць гэта за кошт Беларусі.
Чарговы візіт Лукашэнкі ў Маскву — гэта далейшая ўтылізацыя беларускай дзяржаўнасці.
Зараз працэс набярэ большай дынамікі, бо ёсць Фінляндыя, якая ўжо ў НАТА, і ёсць чаканне ўкраінскага контрнаступу.
Чым на гэта можа адказаць Масква.
- Прыспешыць дастаўку ядзернай зброі і ўвесці ў Беларусь стратэгічнае ядзернае ўзбраенне;
- Стварыць аб’яднаныя сілы СПА і ВПС у межах расійскіх ваенна-касмічных сіл пад іх непасрэдным кіраваннем;
- Ініцыяваць працэс больш інтэграванай сістэмы кіравання Узброенымі сіламі і структурамі бяспекі;
- Павялічыць колькасць расійскіх войскаў у Беларусі;
- Узняць пытанне адкрыцця другога фронту;
- Узмацніць палітычны ўзровень саюзнай «інтэграцыі» з перспектывай уключэння ў саюз новых «чальцоў».
Для Пуціна жыццёва важным з’яўляецца тое, каб вайна не скончылася ў гэтым годзе, але каб яна зацягнулася, у горшым выпадку была замарожана, таму павышэнне ставак, напружанасці — непазбежна.