Беларускамоўную каманду «Цмокі» перайменавалі
Баскетбольны клуб са сталіцы з адметнай і пазнавальнай назвай стаў называцца «Минск».
Беларускай мове месца больш не засталося.

На афіцыйным сайце з'явілася наступная заява: «Сур'ёзныя задачы і маштабныя мэты падштурхнулі нас да павышэння пазнавальнасці клуба і стварэння актуальнага і прэзентабельнага брэнда. Абноўленая назва, лагатып і выбраны візуальны стыль дазволяць з новай сілай развіваць спартыўную дзейнасць, прыцягваць новую аўдыторыю. Для партнёраў клуба гэта магчымасць рэалізоўваць новыя маркетынгавыя стратэгіі. Гэтым наша місія застаецца нязменнай — развіваць і папулярызаваць баскетбол.
Уступаючы ў новы этап развіцця і абнаўлення, прадстаўляем новую назву клуба — «МИНСК». Напісанне на дзвюх мовах — «МИНСК» (руская), і «MINSK» (англійская)».
Для беларускай мовы ў новым этапе відавочна месца не засталося.
Былі «Цмокі»

А стала:

МНСК
«Індывідуальнасць нашага брэнда праяўляецца ў выкарыстанні ў візуале нэймінгу беларускай літары "і", якая ў агульным чытанні таксама сімвалізуе назву роднага горада каманды» — упэўнена кажа афіцыйны сайт каманды.