На сайце «Прэсбола» знікла магчымасць каментаваць матэрыялы

Спартыўнае выданне «Прэсбол» адключыла опцыю зваротнай сувязі на сваім сайце. Каментаваць падзеі карыстальнікі больше не могуць. Рэдакцыя тлумачыць, што гэта часовая з'ява, і магчымась рабіць допісы хутка вернецца — «з больш жорсткай мадэрацыяй».
Шмат гадоў менавіта форум «Прэсбола» быў пляцоўкай, дзе заўзятары маглі абмяркоўваць любыя падзеі, у тым ліку не спартыўныя. Гэтая магчымасць захавалася нават пасля таго, калі на фоне падзей 2020-га з медыя сышлі многія журналісты старой загартоўкі, у рэдакцыі з'явіўся новы галоўны рэдактар, а змест публікацый пачаў фактычна падвяргацца цэнзуры. Выглядае, што зараз кантраляваць будуць і допісы карыстальнікаў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: