Пазайздросцяць прафесіяналы! Фотарэпартаж з Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод людзей з інваліднасцю

Калі б вы бачылі, як гэтыя людзі ліха ганяюць мяч па полі ў 30-градусную спёку, вы ніколі б не падумалі, што іх фізічныя магчымасці ў нечым абмежаваныя. Але факт: 22-24 ліпеня на палях ФК «Мінск» побач з футбольным манежам праходзіць чэмпіянат Беларусі па футболе сярод людзей, якія маюць парушэнні апорна-рухальнага апарату.

futbol_abmezavanyja_mahczymasci_dzmitryj_dzmitryeu_novy_czas11_logo.jpg


Арганізатарам з'яўляецца Беларуская федэрацыя фізічнай культуры і спорту інвалідаў пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму.


futbol_abmezavanyja_mahczymasci_dzmitryj_dzmitryeu_novy_czas12_logo.jpg

Асноўныя гульні праходзяць на выходных, 23 і 24 ліпеня. У сувязі са спёкай было вырашана змяніць рэгламент: два тайма па 20 хвілін замест 30, цягам тайму праз 10 хвілін — перапынак у тры хвіліны, каб папіць вады і перавесці дух.


futbol_abmezavanyja_mahczymasci_dzmitryj_dzmitryeu_novy_czas13_logo.jpg


Сёлета ў спаборніцтвах прымаюць удзел каманды Мінска, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей і па-за залікам каманда «Мінск-2», у складзе якой усяго 4 гульца (паводле Палажэння, павінна быць 6+1).


futbol_abmezavanyja_mahczymasci_dzmitryj_dzmitryeu_novy_czas5_logo.jpg


Традыцыйна заўзятары на трыбунах — гэта сваякі і сябры ўдзельнікаў: пра гэтыя спаборніцтва не было аніякай інфармацыі. На жаль, гэта тычыцца не толькі футбола. Напрыклад, падобная сітуацыя і ў настольным тэнісе.  І акрамя браку інфармацыі футбол мае тыя ж праблемы: нізкі ўзровень арганізацыі, адсутнасць магчымасці новым людзям з інваліднасцю займацца спортам.



Але колькі прагі да перамогі і захаплення гульнёй дэманстравалі сёння гульцы! Насамрэч, сёння падумалася, што нашым прафесіянальным гульцам вельмі не хапае гэтай шчырасці і самаадданасці.