З-за мяжы перастаў адкрывацца сайт спартыўнага выдання «Прэсбол» (абноўлена)
Ад учорашняга дня па-за межамі Беларусі знік доступ да спартыўнага сайта «Прэсбол». Пры спробе наведвання старонкі з'яўляецца паведамленне «403 Forbidden». Чым гэта выклікана, невядома. У Беларусі партал адкрываецца без праблем.
![aux_head_1593423577_20200629_pressbol_360_1.jpg aux_head_1593423577_20200629_pressbol_360_1.jpg](/img/v1/images/aux_head_1593423577_20200629_pressbol_360_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, у выніку падзей 2020 года з выдання сышло шмат журналістаў. Гэта было зроблена на знак пратэста супраць дзеянняў заснавальнікаў медыя, якія вырашылі «нармалізаваць» кантэнт і прызначылі новага, лаяльнага да ўладаў, галоўнага рэдактара.
UPD. Пазней сайт за мяжой пачаў адкрывацца.