«Стан Саакашвілі крытычны». Лекары патрабуюць перавесці экс-прэзідэнта ў бальніцу, але ўлады пагрозы не бачаць
Незалежная група лекараў, якая дзейнічае пад эгідай упаўнаважанага па правах чалавека ў Грузіі, заявіла, што былы прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі, які працягвае галадаваць, знаходзіцца ў крытычным стане і яго неабходна тэрмінова перавесці з турэмнай бальніцы ў грамадзянскую клініку. Аднак у той жа дзень прадстаўнікі грузінскай пенітэнцыярнай сістэмы распавялі журналістам, што непасрэднай пагрозы жыццю Саакашвілі цяпер няма, паведамляе ВВС.