Грузінскія дэпутаты адклалі галасаванне па закону аб «замежных агентах»
Ля будынка грузінскага парламента працягваецца акцыя пратэсту, спецназ ладзіць затрыманні. Гэта другая спроба прыняць скандальны закон аб «замежных агентах».
![tbilisi_prratest_16_04_2024.avif tbilisi_prratest_16_04_2024.avif](/img/v1/images/tbilisi_prratest_16_04_2024.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Разгляд законапраекта аб «замежных агентах» і сёння, як і ўчора, 15 красавіка, праходзіў на фоне масавага пратэсту. Каля будынка парламента з раніцы сабраліся шараговыя грамадзяне, моладзь, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Удзень удзельнікі акцыі размясціліся за будынкам парламента, а ўвечары перамясціліся на праспект Руставелі.
Парламент Грузіі 16 красавіка не стаў галасаваць у першым чытанні па законапраекце аб «замежных агентах», паведамляе «Медуза».
Глядзіце таксама
Афіцыйнай прычынай пераносу запланаванага на аўторак галасавання сталі дэбаты, якія зацягнуты. Як растлумачыў старшыня парламента Шалва Папуашвілі, паводле рэгламенту, пленарнае пасяджэнне нельга заканчваць пазней за восем гадзін вечара, а да гэтага часу выказацца ўсе жадаючыя дэпутаты не паспелі.
Чакаецца, што галасаванне адбудзецца ў сераду, 17 красавіка. Перад гэтым сваю пазіцыю прадставяць апазіцыя і кіруючая партыя, а затым выступяць лідары фракцый і чальцы профільных камітэтаў.
![tbilisi_pratest.avif tbilisi_pratest.avif](/img/v1/images/tbilisi_pratest.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасяджэнне 16 красавіка прайшло на фоне акцый пратэсту, якія працягваюцца ад учора, 15 красавіка.
Пратэстоўцы перакрылі праспект Руставелі ля будынка парламента. Паводле прыблізных ацэнак, там знаходзіцца каля 15 тысяч чалавек.
Увечары да парламента прыбыў спецназ і вадамёты, прадстаўнікі праваахоўных органаў пачалі адціскаць пратэстоўцаў ад будынка парламента і затрымліваць некаторых з іх. Таксама паведамляецца, што спецназаўцы ўжывалі пярцовы спрэй і газавыя гранаты.
Глядзіце таксама
![Чаму пратэсты ў Грузіі актуальныя для беларусаў? Чаму пратэсты ў Грузіі актуальныя для беларусаў?](/img/v1/images/scale_1200__1__14.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, увечары 15 красавіка законапраект быў падтрыманы профільным камітэтам парламента. Гэта прывяло да сутычкаў пратэстоўцаў з паліцыяй, былі затрыманыя паўтара дзясятка чалавек.
Законапраект аб «замежных агентах» быў зарэгістраваны ў парламенце кіруючай партыяй «Грузінская мара» 8 красавіка. Гэта другая спроба прыняць закон — год таму галасаванне было скасаванае на фоне пратэстаў.
Глядзіце таксама
![Саламэ Зурабішвілі падтрымала пратэстоўцаў «Ніхто не мае права забіраць у народа еўрапейскую будучыню» — прэзідэнт Грузіі падтрымала пратэст](/img/v1/images/photo_2023_03_08_00_14_10.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)