Адносіны Грузіі і ЕС — еўраінтэграцыя практычна спынілася

Амбасадар Еўрасаюза ў Грузіі Павел Герчынскі сказаў, што расчараваны працэсам, праз які ўступленне Грузіі ў Еўрасяюз практычна замарожанае. З ягоных слоў, тэма захадаў у адказ пасля прыняцця закона аб «замежных агентах» у Грузіі будзе абмяркоўвацца на ўзроўні міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу на наступным тыдні.

hruzija___es.jpg

Інтэграцыя Грузіі ў Еўрасаюз практычна спынілася ў сувязі з прыняццем парламентам краіны скандальнага закона аб замежных агентах. Пра гэта заявіў амбасадар ЕС у Грузіі Павел Герчынскі, паведамляе  «Эхо Ковказа».

Паводле яго слоў, у адносінах паміж Грузіяй і ЕС наступіў «надзвычай цяжкі перыяд».

«Мы неаднаразова паўтаралі, што закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» негатыўна паўплывае на еўраінтэграцыйныя памкненні Грузіі. На жаль, гэта адбылося», — сказаў Герчынскі.

Ён растлумачыў, што захады ЕС у адказ на прыняцце закона аб замежных агентах у Грузіі будуць абмяркоўвацца на ўзроўні міністраў замежных спраў у Люксембургу на наступным тыдні, а праз некалькі дзён на ўзроўні лідараў — прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў краін-сябраў ЕС.

«Прыняцце гэтага закона дзейнічала негатыўны эфект і, на мой погляд, замарозіла еўрапейскую інтэграцыю Грузіі, таму што, як вы ведаеце, інтэграцыя ў Еўрапейскі саюз патрабуе аднагалоснасці, а вы ўсё ўжо чулі публічныя заявы некалькіх дзяржаў-сябраў аб тым, што яны не гатовыя пачынаць перамовы аб уступленні Грузіяй, калі гэты закон застанецца ў сіле», — сказаў  амбасадар.

Герчынскі падкрэсліў, што «гэта адбываецца на фоне пачатку перамоваў аб далучэнні да ЕС Украіны і Малдовы».

«Вельмі шкада бачыць, што інтэграцыя Грузіі ў ЕС практычна прыпыненая, замарожаная, а мы рухаемся наперад з Украінай і Малдовай», — дадаў дыпламат. 

Дыпламат тлумачыць, што меры ў адказ будуць абмяркоўвацца на ўзроўні міністраў замежных спраў, затым праз некалькі дзён на ўзроўні лідараў краін — прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў краін-сябраў ЕС.

Чаму так сталася?

Нагадаем, 28 траўня парламент Грузіі пераадолеў вета прэзідэнта Саламэ Зурабішвілі на скандальны закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Пасля гэтага закон быў фактычна прыняты.

Такі крок абурыў заходніх партнёраў. У прыватнасці,  Еўрасаюз рыхтуе адказ пасля таго, як парламент Грузіі канчаткова прыняў закон аб замежных агентах.

Падрыхтаваны дакумент Еўракамісіі, у якім гаворыцца пра крокі, якія ЕС можа зрабіць у сувязі з прыняццем закону аб замежных агентах у Грузіі. Гэта персанальныя санкцыі, прыпыненне фінансавай дапамогі і, у крайнім выпадку, часовае прыпыненне бязвізавага рэжыму і спыненне еўраінтэграцыі краіны.

Паводле www.ekhokavkaza.comwww.rbc.ua