Аргенціна і Нямеччына сустрэнуцца ў фінале ЧС
Сёння стане вядомы новы чэмпіён свету па футболе.
Фінальны матч турніру, у якім сустрэнуцца зборныя Аргенціны і Нямеччыны, пройдзе на стадыёне «Маракана» ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ён пачнецца а 22:00 паводле мінскага часу. Гульню
пакажуць у прамой трансляцыі праз тэлеканал «Беларусь 2».
Зборныя Нямеччыны і Аргенціны ў трэці раз сыдуцца ў фінале чэмпіянатаў свету. На рахунку абедзвюх каманд па адной перамозе: «альбіселестэ» на чале з Дыега Марадонам адолелі
немцаў у 1986 годзе, а праз чатыры гады мацнейшымі ў вызначальным матчы апынуўся бундэстым.
Саперніцтва Аргенціны і Нямеччыны — гэта не толькі супрацьстаянне двух каманд,
гэта яшчэ і супрацьстаянне частак свету. Еўрапейскія каманды яшчэ ні разу не станавіліся чэмпіёнамі свету ў Паўднёвай Амерыцы. Калі перамогу ў фінале здабудуць аргенцінцы, то зраўняюць лік у
супрацьстаянні Паўднёвай Амерыкі і Еўропы ў агульным ліку перамог на галоўным футбольным турніры чатырохгоддзя. На гэты момант лік 10-9 на карысць Еўропы. Перамога лацінаамерыканскай каманды прынясе
ім трэці ў гісторыі тытул і дазволіць зраўняцца па колькасці перамог з бундэстым.
Учора ў матчы за трэцяе месца гаспадары турніру, бразільская зборная, саступілі Нідэрландам 0:3. Такім чынам, нідэрландцы здабылі бронзавыя медалі чэмпіянату, а бразільцы занялі 4-е
месца.