Нямеччына — чэмпіён свету па футболе
Нацыянальная каманда Нямеччыны перамагла ў Аргентыну з лікам 1:0.
Фінальны матч чэмпіянату свету 2014 года прайшоў 12 ліпеня на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанэйра. Ён пачаўся а 22:00 паводле мінскага часу. Гульню паказваў у жывой трансляцыі
тэлеканал «Беларусь 2».
Аўтарам адзінага гола стаў Марыё Гётцэ, які забіў на 113-й хвіліне гульні.
Аргентынцы ў самым пачатку матчу аддалі ініцыятыву камандзе Нямеччыны, сышоўшы ў глухую абарону. Немцы больш валодалі мячом, але забіць гол у асноўным часе яны так і не здолелі. На 20-й хвіліне
ўзнік першы небяспечны момант: Тоні Кроос няўдала адкінуў мяч, яго падхапіў Гансала Ігуаін і прабіў з лініі штрафной пляцоўкі па браме Мануэля Ноера, але не трапіў.
Неўзабаве аргентынскі форвард выправіўся, забіўшы гол, аднак бакавы арбітр зафіксаваў становішча па-за гульнёй.
У самым пачатку другога тайма Леонэль Мэсі прабіў па браме нямецкай нацыянальнай каманды са штрафнога, але мяч прайшоў у сантымэтрах ад штангі. Гэты момант стаўся самым небяспечным у асноўным
часе гульні.
У другім тайме мацнейшай зноў выглядала нацыянальная каманда Нямеччыны. Але немцам бракавала дакладнасці ў заканчальным нападным дзеянні. Аргентына гуляла дадатковы час у паўфінале, і футбалісты
нацыянальнай каманды адпачывалі на адзін дзень менш, чым немцы.
Пасля заканчэння асноўнага часу матча лік заставаўся 0:0.
Адзіны гол — у браму каманды Аргентыны - забіў на 113-й хвіліне Марыё
Гётцэ.