Тэлебачанне КНДР абвясціла, што зборная краіны выйшла ў фінал ЧС ў Бразіліі
Тэлебачанне КНДР паведаміла, што зборная краіны па футболе выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Бразіліі і «будзе гуляць супраць каманды Партугаліі».

Пра гэта сведчыць ролік з сюжэтам паўночнакарэйскага тэлебачання, размешчанага на канале YouTube.
На відэа видаць, як футбалісты КНДР забіваюць адзін за адным галы ў вароты супернікаў, а правадыр Кім Чэн Ын вітае заўзятараў з трыбуны.
Паводле сюжэту, каманда КНДР быццам бы перамагла зборную Японіі з лікам 7:0, а таксама зборную ЗША з лікам 4:0 і нават атрымала перамогу ў гульні супраць зборнай Кітая — 2:0.
Насамрэч, зборная КНДР наогул не прымала ўдзелу у чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі, паколькі не прайшла групавы этап.