Навальны: кіраўніцтва Першага канала трэба судзіць за хлусню

Кіраўніцтва Першага канала Расіі павінна панесці крымінальнае пакаранне за хлусню аб катаваннях і публічным пакаранні дзіцяці ў Славянску, піша ў блогу апазіцыянер Аляксей Навальны.



pyszniak.jpg

У суботу ўвечары ў эфіры Першага канала нейкая Галіна Пышняк, якая прадставілася як ўцякачка з Славянска, распавяла, што ўкраінскія вайскоўцы ў дзень уваходу ў горад нібыта прыбілі цвікамі трохгадовага хлопчыка на дошку аб'яў і прымусілі яго маці глядзець, як ён памірае. Пасля гэтага маці нібыта прывязалі да танка і працягнулі вакол плошчы. 
Дэзінфармацыйныя кампанія непазбежна суправаджае любы канфлікт, адзначае Навальны. Аднак гэты сюжэт пераходзіць усякія межы. «Нават калі проста выкарыстоўваюць у сваіх мэтах вар'ятку — гэта нічога не мяняе. За такое рэальна трэба судзіць. Людзі, якія падобнае робяць, небяспечныя для грамадства і тое, што яны робяць — сапраўднае крымінальнае злачынства»,  —  піша Навальны. 
Абурэнне выказаў і сустаршыня партыі РПР-ПАРНАС Барыс Нямцоў. На яго думку, мэта паказанага сюжэту — выклікаць «лютую нянавісць і жаданне адпомсціць украінскім фашыстам». 
Журналіст «Новай газеты» Яўген Фельдман спецыяльна апытаў жыхароў Славянска. «Я ў Славянску, ніхто з мясцовых, з кім размаўляў, пра гэта не чуў», — напісаў Фельдман ў твітэры.
svoboda.org