Арменія. Выратаваць нос!

Вядома, што адзнака прыналежнасці да армянскай нацыі — так званы «армянскі нос», які адрозніваецца ад насоў іншых нацый. У Арменіі часам кажуць, што армянскі нос такі ж высокі і велічны, як горныя вяршыні краіны.

maxresdefault__1__2.jpg


І вось той славуты нос аказаўся пад пагрозай, паколькі не адпавядае сучасным канонам прыгажосці. Усё больш жыхароў рэспублікі, асабліва жанчын, робяць пластычныя аперацыі па змене формы носа, каб адпавядаць заходнім стандартам.
Афіцыйная статыстыка з гэтай нагоды адсутнічае, але некаторыя дадзеныя паказваюць, што рынапластіка (пластычная аперацыя па карэкцыі формы носа) становіцца ў Арменіі ўсё больш папулярнай.
Гэта не можа не турбаваць армянскіх нацыяналістаў, якія пачалі кампанію ў абарону армянскага носу. Праўда, прэса пакуль рэагуе на гэта жартамі.
Армянскі нос уласцівы далёка не ўсім армянам. Прынамсі, сярод армянскіх міністраў ніводнага ўладальніка армянскага носу няма.
Паводле армянскай прэсы