Бельгія. Амністыя ўсіх нацыстаў?

У Бельгіі пасля 1,5 гадоў урадавага крызісу нарэшце сфармаваны ўрад. І адным з першых яго крокаў стала скандальная прапанова міністра юстыцыі Стэфана Дэ Клерка. Ён выступіў з ініцыятывай надаць
амністыю ўсім бельгійцам, якія падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з нацыстамі. Па словах міністра, такая мера дазволіць краіне назаўжды перагарнуць старонку гісторыі. Варта адзначыць, што
Дэ Клерк належыць да правай фламандскай партыі, а ў часы акупацыі Бельгіі гітлераўцамі менавіта фламандцы, у адрозненне ад валонцаў, складалі касцяк акупацыйнай адміністрацыі.

У Бельгіі пасля 1,5 гадоў урадавага крызісу нарэшце сфармаваны ўрад. І адным з першых яго крокаў стала скандальная прапанова міністра юстыцыі Стэфана Дэ Клерка. Ён выступіў з ініцыятывай надаць амністыю ўсім бельгійцам, якія падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з нацыстамі. Па словах міністра, такая мера дазволіць краіне назаўжды перагарнуць старонку гісторыі. Варта адзначыць, што Дэ Клерк належыць да правай фламандскай партыі, а ў часы акупацыі Бельгіі гітлераўцамі менавіта фламандцы, у адрозненне ад валонцаў, складалі касцяк акупацыйнай адміністрацыі. Яўрэйскія арганізацыі ўжо дружна запатрабавалі выключэння Дэ Клерка са складу ўраду. Дэ Клерк у адказ заявіў, што не будзе мінімізаваць маштабы ахвяраў Халакосту. Праўда, пра свой намер надаць амністыю для калабарантаў ён прамаўчаў.

Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: