Большасць фінаў выступаюць за рэферэндум аб членстве Фінляндыі ў НАТА

Большасць фінаў настойвае на правядзенні рэферэндуму з нагоды членства краіны ў НАТА.



finland_nato.jpg

Такія вынікі апытання, праведзенага па замове Yle кампаніяй Taloustutkimus.
Рэспандэнтам было прапанавана выбраць з двух варыянтаў: першы варыянт прадугледжваў, што рашэнне аб членстве ў НАТА варта прыняць парламенцкай большасцю ў дзве траціны галасоў, а ў адпаведнасці з другім варыянтам правядзенне рэферэндуму па пытанні ў любым выпадку абавязкова.
63% рэспандэнтаў абралі варыянт з рэферэндумам, тады як рашэнне парламента задаволіла б 27% апытаных.
Пытанне стала актуальным пасля таго, як прэм'ер-міністр, лідэр Кааліцыйнай партыі Аляксандэр Стуб заявіў аб дапушчальнасці прыняцця рашэння аб членстве ў НАТА і без рэферэндуму.
Па словах Стуба, рэферэндум варта правесці ў тым выпадку, калі палітычным партыям не атрымаецца дамагчыся кансенсусу па пытанні.
Прэзідэнт Саулі Ніінісцё абмеркаваў пытанні палітыкі бяспекі з лідэрамі палітычных партый за некалькі дзён да Каляд. Паводле слоў прэзідэнта, цяпер пытанне пра НАТА не актуальнае для Фінляндыі.
Нагадаем, раней паведамлялася, што за апошні год падтрымка ўступлення ў НАТА ў Фінляндыі вырасла на 9%.
eurointegration.com.ua