Дзярждума Расіі ўвяла пакаранне за «проявление неуважения к власти в интернете»
Дэпутаты расійскай Дзярждумы 7 сакавіка прынялі ў трэцім чытанні закон, які ўводзіць пакаранне за публікацыі з відавочнай непавагай да ўлады ў інтэрнэце.
За дакумент прагаласавалі
327 дэпутатаў, супраць — 40, адзін устрымаўся.
Раскамнагляд будзе патрабаваць ад уладальнікаў сайтаў выдаляць такую інфармацыю цягам сутак, у адваротным разе яны будуць заблакаваныя.
Публікацыя постаў, якія выяўляюць непавагу да ўлады, будзе ў Расіі зараз прыроўнена да дробнага хуліганства. За першую такую публікацыю цягам года пагражае штраф 30–100 тысяч рублёў, за другую — штраф 100–200 тысяч рублёў ці арышт на тэрмін да 15 сутак, наступныя разы — штраф 200–300 тысяч рублёў ці арышт.
Беларускае Радыё Рацыя