ЕС не ўдаецца дамовіцца па нафтавых санкцыях супраць Расіі
Адна з краін блакуе рашэнне.
Венгрыя працягвае блакаваць нафтавыя санкцыі ЕС супраць Расіі, паведамляе Bloomberg. Паводле звестак выдання, з-за пазіцыі гэтай краіны сёння на сустрэчу 27 паслоў ЕС, на якой абмяркоўвалі новы пакет санкцый супраць РФ, не ўдалося прыйсці да кансэнсусу.
Па даных, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі прапаноўвалі адтэрміноўку на ўвядзенне санкцый па нафце да 2024 года. Але Венгрыя не пагадзілася пайсці на такі кампраміс, краіна працягвае блакіраваць нафтавыя санкцыі ЕС супраць Расіі.
Чакаецца, што перамовы амбасадараў ЕС адновяцца ў найбліжэйшыя дні.