Фінляндыя гарантуе грамадзянам безумоўны даход у 800 еўра
Упраўленне сацыяльнага страхавання Фінляндыі (Kela) плануе замяніць цяперашнюю сістэму дапамогі на безумоўны даход.
v-kurier.ru
Па праекту, які будзе прадстаўлены ў лістападзе 2016 года, штомесяц кожны грамадзянін Фінляндыі будзе атрымліваць ад урада 800 еўра. Гэтая сума не будзе абкладацца падаткам, піша meduza.io.
Уводзіць новую сістэму мяркуецца паэтапна. На першым этапе памер штомесячнай выплаты складзе 550 еўра, пры гэтым захаваецца дзеянне часткі існуючых льгот і субсідый. Затым будзе ажыццёўлены поўны пераход на новую сістэму. Колькі можа працягнуцца першы этап, упраўленне не ўдакладняе.