Францыя. Макрон хоча цалкам выкінуць смартфоны са школ
Гэта ідэя французскіх чыноўнікаў падзяліла грамадства.
Міністр адукацыі Францыі заявіў пра поўную забарону карыстання сотавымі тэлефонамі ў школах і гімназіях з верасня 2018 года.
Згаданае новаўвядзенне — перадвыбарчае абяцанне прэзідэнта Макрона. Ідэя чыноўнікаў падзяліла французскае грамадства.
Цяпер у Францыі забараняецца ўжываць сотавыя апараты на ўроках, але на перапынках можна.
Некаторыя бацькі для ўласнага спакою патрабуюць, каб дзеці маглі мець пры сабе тэлефон. У сваю чаргу, настаўнікі падкрэсліваюць, што вучні залежныя ад тэлефонаў. Вялікай праблемай з’яўляецца выкарыстанне мабільных тэлефонаў для маніпуляцый і спісвання падчас экзаменаў.
І хоць даўно вядомыя вынікі даследаванняў наконт негатыўнага ўплыву электронных прылад на маладых людзей — гэта праблемы са сном і канцэнтрацыяй, — то хутчэй за ўсё ў французскіх улад могуць узнікнуць праблемы з шырокай падтрымкай высунутага пытання.
Хіба што грамадскую думку пераканае прыклад школ у Вялікабрытаніі. У 2015 годзе праведзеныя даследаванні паказалі, што школы, дзе ўведзеная поўная забарона на сотавыя тэлефоны, маюць лепшыя вынікі. Акрамя таго, забарона аказала вельмі карысны ўплыў на вучняў, якія мелі праблемы з вучобай.