Германія. Агентам “Штазі” не месца ў парламенце

“Я абяцаю абараняць Германскую Дэмакратычнай Рэспубліку і будаўніцтва сацыялізму, неафіцыйна падтрымліваючы кантакт з Міністэрствам аховы дзяржавы (“Штазі). Подпіс пад гэтай фразай паставіў Герд-Рудзігер Хофман у далёкім 1970 годзе, калі яму было ўсяго 18 гадоў. Тады ён і не думаў, што калісьці сцяна рухне, ГДР разваліцца, ён стане дэпутатам зямельнага парламенту Брандэнбургу. Прычым не проста дэпутатам, а спікерам ад партыі Левыя па пытаннях сацыяльнай палітыкі. Цяпер той кантракт нечакана стаў вядомы публіцы. Яго знайшлі ў архіве. У выніку скандал.

“Я абяцаю абараняць Германскую Дэмакратычнай Рэспубліку і будаўніцтва сацыялізму, неафіцыйна падтрымліваючы кантакт з Міністэрствам аховы дзяржавы (“Штазі). Подпіс пад гэтай фразай паставіў Герд-Рудзігер Хофман у далёкім 1970 годзе, калі яму было ўсяго 18 гадоў. Тады ён і не думаў, што калісьці сцяна рухне, ГДР разваліцца, ён стане дэпутатам зямельнага парламенту Брандэнбургу. Прычым не проста дэпутатам, а спікерам ад партыі Левыя па пытаннях сацыяльнай палітыкі. Цяпер той кантракт нечакана стаў вядомы публіцы. Яго знайшлі ў архіве. У выніку скандал. Кіраўніцтва партыі дружна вырашыла выключыць Хофмана са сваіх шэрагаў і просіць яго скласці мандат. Такога ў гісторыі партыі Левых (нашчадка Партыі камуністаў ГДР) яшчэ не было. Праўда, праціўнікі Левых лічаць, што рашэнне вельмі прагматычнае. Так ці інакш, сам Хофман заявіў, што з партыі сыдзе. Аднак дэпутацкі мандат не аддасць.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)