«Газпром» спыніў «Паўночны паток». А Азербайджан падвоіць пастаўкі газа ў ЕС

«Да ліквідацыі заўваг да працы абсталявання транспарціроўка газу ў газаправод «Паўночны паток» цалкам спыненая», — гаворыцца ў паведамленні «Газпрома». Калі будуць ліквідаваныя заўвагі, кампанія не паведамляе.

60b20a2e_d4f1_443f_b195_fd641828a21c.jpg


Прапампоўка газу па трубаправодзе была прыпыненая на тэхабслугоўванне 31 жніўня. Яна павінна была аднавіцца 3 верасня.

Сёння кампанія паведаміла аб поўным прыпыненні газаправода. Яна спасылаецца на выяўленне няспраўнасці на на газаперапамповачым агрэгаце Trent 60 (ГПА №24) кампрэсарнай станцыі «Партовая». Была выяўленыя щцечка масла з прымешкай герметызуючага складу па раздымам клемных злучэнняў кабельных ліній датчыкаў хуткасці ротара нізкага і прамежкавага ціску.

«Падобныя ўцечкі масла раней былі выяўленыя на ГПА з рухавікамі №075, №076, №120, якія прайшлі завадскі капітальны рамонт і знаходзяцца цяпер у стане вымушанага прастою. У адпаведнасці з інфармацыяй кампаніі Siemens, поўная ліквідацыя ўцечкі масла на гэтых рухавіках магчымая толькі ва ўмовах спецыялізаванага рамонтнага прадпрыемства. Ліст аб выяўленых няспраўнасцях агрэгата Trent 60 (№24) і неабходнасці іх ліквідацыі накіраваны прэзідэнту і галоўнаму выканаўчаму дырэктару кампаніі Siemens Energy AG Крысціяну Бруху», — праінфармавалі ў «Газпроме».

У апошні час на станцыі «Партовая» працавала толькі адна турбіна. Яго прапускная здольнасць знаходзілася на ўзроўні 20% ад намінальнай і складала 33 млн кубаметраў.


Астатнія турбіны былі спыненыя. Адна з іх пасля рамонту знаходзіцца ў Германіі, куды яна была дастаўлена з Канады, дзе праводзіліся работы. «Газпром» пры гэтым адмаўляецца забіраць турбіну, спасылаючыся на санкцыі ЕС, ЗША і Канады.

Варта адзначыць, што ў ЕС заявілі аб выкананні нарматыву запаўняльнасці газавых сховішчаў да ўзроўню ў 80%. Першапачаткова ЕК прадпісваў выканаць гэтае патрабаванне да лістапада.

У той жа час у Расіі заканчваюцца (або ўжо скончыліся) газавыя сховішчы. Здабыты прыродны газ расійцам даводзіцца спальваць.


Адначасова з гэтым прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на форуме ў Італіі заявіў, што ягоная краіна мае намер падвоіць пастаўкі газу ў Еўрасаюз, павялічыўшы прапускную здольнасць газаправода TANAP, які праходзіць праз Грузію і Турцыю.

«Прапускная здольнасць TANAP (трансанаталійскі трубаправод) складае 16 млрд куб. м. Мы плануем павялічыць яго да 32 млрд куб. м. Прапускная здольнасць ТАР (трансадрыятычны трубаправод) складае 10 мільярдаў кубаметраў, у цяперашні час ён працуе на поўную магутнасць і нам трэба павялічыць яго магутнасць хоць бы да 20 мільярдаў кубаметраў», — сказаў ён.

Аліеў пацвердзіў дамоўленасці, дасягнутыя з кіраўніцтвам Еўракамісіі, аб падваенні паставак. З ягоных слоў, пасля нападу Расіі на Украіну да Баку звярнуліся больш за дзесяць краін з запытамі на павелічэнне паставак паліва. Ён дадаў, што дадатковыя аб'ёмы ўжо атрымалі Турцыя, Грузія, Італія, Балгарыя.