Германія часова спыніла сертыфікацыю газаправода «Паўночны паток — 2»

Федэральнае агенцтва Германіі па сетках («Bundesnetzagentur») часова спыніла працэдуру сертыфікацыі газаправода «Nord Stream 2 AG» як незалежнага аператара перадачы, піша «Свабода».

6453091_xe8iu.jpg

«Пасля пільнага вывучэння дакументацыі "Bundesnetzagentur" прыйшло да высновы, што сертыфікаваць аператара газаправода "Паўночны паток — 2" можна будзе толькі ў тым выпадку, калі гэты аператар будзе арганізаваны ў юрыдычнай форме адпаведна нямецкаму заканадаўству», — адзначаецца ў паведамленні.

Цяпер кампанія-аператар «Паўночны паток — 2» базуецца ў Швейцарыі. У Германіі створана яе даччыная кампанія для кіравання нямецкай часткай газаправода. Паводле Федэральнага агенцтва, гэтая даччыная кампанія мусіць яшчэ стаць уладальніцай і аператарам нямецкай часткі газаправода, і толькі пасля гэтага павінна выканаць патрабаванні незалежнага аператара, згодна з законам аб энергетычнай прамысловасці Германіі.

«Працэдура сертыфікацыі застанецца прыпыненай, пакуль асноўныя актывы і чалавечыя рэсурсы не будуць перададзены даччынай кампаніі і Федэральнае агенцтва не зможа праверыць, ці завершана дакументацыя, якую даччыная кампанія мусіць падаць паўторна. Калі гэтыя патрабаванні будуць выкананыя, Федэральнае агенцтва зможа аднавіць сертыфікацыю ў апошнія чатыры месяцы, як гэта прадугледжана ў законе, і падрыхтаваць праект рашэння, і перадаць яго ў Еўрапейскую камісію для заключэння», — патлумачылі ў Федэральным агенцтве Германии па сетках.

Пра часовае спыненне працэдуры «Bundesnetzagentur» загадзя паінфармавала Федэральнае міністэрства эканомікі і энергетыкі (BMWi) і Еўрапейскую камісію.