Масква стварыла небяспеку для МКС? Расія пацвердзіла выпрабаванні супрацьспадарожнікавай зброі

ЗША абвінавачвалі Маскву ў стварэнні небяспекі для МКС. Астранаўтам і касманаўтам на МКС давялося перайсці ў свае караблі на выпадак эвакуацыі, піша ВВС.

Star Wars

Star Wars

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што Расія правяла выпрабаванні супрацьспадарожнікавай зброі, пасля якіх на арбіце Зямлі ўтварыліся абломкі, што ўяўлялі небяспеку для Міжнароднай касмічнай станцыі. Расійскае Мінабароны адмаўляе наяўнасць якой-небудзь пагрозы.

Як заявіў Прайс, Расія пры дапамозе супрацьспадарожнікавай ракеты збіла адзін са сваіх старых спадарожнікаў. У выніку, па яго словах, утварылася 1,5 тысячы фрагментаў касмічнага смецця, рух якіх можна адсачыць, і сотні тысяч больш дробных аскепкаў, якія "цяпер якія уяўляюць пагрозу інтарэсам усіх народаў".

"Небяспечныя і безадказныя паводзіны Расіі пагражаюць доўгачасовай стабільнасці космасу і відавочна дэманструюць, што расійскія заявы супраць мілітарызацыі космасу няшчырыя і крывадушныя", — адзначылі ў Дзярждэпе ЗША.

У аўторак, 16 лістапада, у Мінабароны Расіі пацвердзілі, што 15 лістапада было праведзена выпрабаванне, у выніку якога быў знішчаны расійскі касмічны апарат "Цаліна-Д", які знаходзіўся на арбіце з 1980-х гадоў.