Каця прапануе сварыць жаночую квоту ў складзе трэнерскіх штабоў усіх клубаў, якія гуляюць у Бундэслізе. За кошт такой рэформы кожны, маўляў, нарэшце зразумее, што кабеты могуць кіраваць любой галіной.
Акрамя таго, фрау Краус спадзяецца, што пасля футболу жаночая квота ўзнікне ў кожным відзе спорту.
Заклік Краус, як і трэба было чакаць, справакаваў адмоўную рэакцыю сярод аматараў футболу, дзе традыцыйна хапае свядомых праціўнікаў феміністычнага руху.
Тым больш, што раней Краус была ініцыятарам не менш экстравагантнай рэформы. Паводле яе, кіраўніцтва Бундэслігі павінна было забараніць футбалістам здымаць цішоткі пасля забітага голу. На думку Каці Краус, гэта не што іншае, як акт «архаічнай сімволікі».
Паводле нямецкай прэсы
