Глава нямецкага МЗС заклікаў да хуткіх і жорсткіх санкцыяў у дачыненні да Расіі
Бэрлін выступае за больш хуткае пашырэнне мер уздзеяння на Крэмль праз сітуацыю ва Украіне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у інтэрв'ю нямецкай газеце Suddeutsche Zeitung, якое выйшла ў суботу, 26 ліпеня.
«Пасля смерці амаль 300 нявінных людзей падчас падзення самалёта MH17 і недастойных паводзінаў марадзёрскай ваеншчыны на месцы катастрофы не пакідаюць нам іншага выбару адносна
Расіі», — паведаміў міністр.
Са слоў Штайнмаера, ідзе падрыхтоўчая работа да пераходу да сектаральных санкцыяў супраць пэўных галінаў расійскай эканомікі.
«Мы застаемся вернымі нашаму курсу: разумна прапісаныя і супольнай пастановай прынятыя захады Еўропы з мэтай падвышэння ціску і гатоўнасці да сур'ёзнай гутаркі з
Расіяй», — сказаў Штайнмаер.
dw.de