Грузія. Дэкрыміналізацыя адкладаецца
У апошні дзень ліпеня Канстытуцыйны суд Грузіі прыняў рашэнне аб дэкрыміналізацыі марыхуаны. Аднак больш за 60% насельніцтва Грузіі выказвае здзіўленне з нагоды такога рашэння.
У апошні дзень ліпеня Канстытуцыйны суд Грузіі прыняў рашэнне аб дэкрыміналізацыі марыхуаны. У вердыкце сказана, што паленне канопляў з’яўляецца выбарам і асабістай справай кожнага чалавека, і крымінальны пераслед за гэта недапушчальны.
Рух «Гірчы» («Шышка»), які стаў таранам працэсу дэкрыміналізацыі лёгкіх наркотыкаў, абвясціў пра перамогу, аднак радасць была крыху заўчаснай.
Каталікос — патрыярх усяе Грузіі Ілля II заявіў, што абвешчаная Канстытуцыйным судом дэкрыміналізацыя марыхуаны з’яўляецца антынацыянальным актам. Адразу пасля гэтага мітрапаліт Батумскі блаславіў паству на пачатак акцый пратэсту.
З улікам таго, што больш за 60% насельніцтва Грузіі выказвае здзіўленне з нагоды рашэння вышэйшай судовай інстанцыі краіны, пытанне дэкрыміналізацыі марыхуаны канчаткова вырашаным лічыць не варта.
Між тым, апазіцыя ў рашэнні Канстытуцыйнага суда «выявіла» ўплыў сям’і лідара кіруючай партыі «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі. Нібыта бліжэйшыя сваякі Іванішвілі распрацавалі план рэалізацыі канопляў праз яго аптэчную сетку і чакалі толькі адмашкі ў выглядзе судовага вердыкту.
Паводле
грузінскай прэсы