Ізраіль прыпыняе супрацоўніцтва з ЮНЭСКА

Прычынай стала рэзалюцыя, якая адносіцца да Усходняга Ерусаліма.

8b996d36_ef80_4679_b899_1053dd888fcf.file

 

Прычынай стала тое, што ўчора арганізацыя прыняла дзве рэзалюцыі, якія адносяцца да Усходняга Ерусаліма — часткі старога горада з найбольш святымі месцамі іудаізму, хрысціянства ды ісламу.

 

Паводле Тэль-Авіва, адна з рэзалюцый палесцінскага аўтарства адмаўляе ўсялякую сувязь габрэяў з Узвышшам Святынь і звязвае месцы, святыя для хрысціян, выключна з мусульманамі.

У лісце на імя Генеральнага сакратара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай, міністр адукацыі Ізраіля Нафталі Бенет абвінаваціў арганізацыю ў ігнараванні «тысячы гадоў габрэйскіх сувязяў з Ерусалімам” і ў падтрымліванні «ісламскага тэрору».

Міністр паведаміў аб прыпыненні супрацоўніцтва Ізраіля з арганізацыяй у кожнай вобласці.

ЮНЭСКА не адрэагавала на рашэнне ізраільскіх уладаў.

Спрэчка пра статус Ерусаліма з’яўляецца адной з прычын доўгатэрміновага палесціна-ізраільскага канфлікту. Пасля 1967 года тэрыторыя Усходняга Ерусаліма была анексаваная Ізраілем. Палесцінцы прызнаюць Ерусалім як сталіцу сваёй будучай незалежнай дзяржавы.

www.radyjo.net