Калядны вечар у Ганконгу (Фотарэпартаж)

Збегам абставін гэтыя Каляды і Новы Год я сустракаю ў Ганконгу — сямімільённым горадзе з незвычайным лёсам, незвычайнага выгляду, дзе сышліся рэлігіі і традыцыі Азіі і Еўропы, гісторыя і сучаснасць. Гэтае змяшэнне культур асабліва адчуваецца, калі шпацыруеш па вуліцах горада напярэдадні Калядаў. Мая памяць і фотаапарат зафіксавалі рознакаляровыя імгненні каляднага Ганконгу.  



14.jpg

2(2).jpg

Від Ганконгу з 50-га паверха жылога хмарачосу ў гістарычным квартале Ван Чай

Такі выгляд Ганконг набыў у апошнія 50 гадоў. Ганконг — у перакладзе з кантонскай мовы азначае “духмяная гавань" — да таго, як стаў брытанскай калоніяй (1842–1997 гады), быў маланаселенай рыбацкай вёскай, вядомай сваім кірмашом духмянасцяў, якія выкарыстоўваюцца ва ўсходніх рэлігійных абрадах. У выніку опіумных войнаў ХІХ стагоддзя выспа Ганконг, а ў далейшым таксама і невялікая частка кантынентальнага Кітая, зрабіліся тэрыторыяй Брытанскай Кароны і да 1948 года выкарыстоўваліся як база каралеўскага флоту. У сучасны глабальны горад Ганконг пачаў ператварацца толькі ў другой палове ХХ стагоддзя. Найперш, дзякуючы шматмільённай хвалі бежанцаў з кантынентальнага Кітая, якія ратаваліся ад рэжыму Мао Цзэдуна. Менавіта энергія і прадпрымальніцкая ініцыятыва гэтых людзей і перафармавала Ганконг у эканамічны цэнтр Азіі.   

2a.jpg

Тыя ж хмарачосы ў Калядны вечар

3(2).jpg

Антыкварны трамвай на цэнтральнай вуліцы Ганконга, арэндаваны групай жыхароў, якія такім чынам святкуюць Каляды

3_.jpg

А вось так выглядае тыповы двухпавярховы трамвай у Ганконгу з яго вузкімі вулачкамі і вялікімі плынямі пасажыраў

4(1).jpg

5(1).jpg

Хор валанцёраў спявае калядныя харалы ў адным з гандлёвых цэнтраў. Спявалі на англійскай мове, якая з’яўляецца другой дзяржаўнай у Ганконгу.

7(1).jpg

Адна з цэнтральных вуліц. Такімі малалюднымі вуліцы Ганконга бываюць бадай што толькі на Каляды. Большасць кантонцаў святкуюць па традыцыі дома ў коле сям’і, а яшчэ каля паўмільёна з’язджае ў адпачынак на цёплыя курорты (дарэчы, гэтым вечарам у Ганконгу было ўсяго + 15 С, а мясцовая газета выйшла з загалоўкам “Самыя халодныя Каляды)

11.jpg

Многія сем’і збіраюцца на калядную вячэру ў такіх папулярных рэстарацыях з сучасным інтэр’ерам і традыцыйным кітайскім меню.

8.jpg

Грамадскі стадыён. Уваход бясплатны. Некаторыя перад Калядамі выйшлі на размінку пагуляць у бадмінтон.

9.jpg

Вітрына вулічнай ежы, вельмі таннай і папулярнай у мясцовых гараджан. У большасці ганконгскіх кватэр няма кухні, паколькі кошт нерухомасці (каля 10 тысяч долараў за квадратны метр) адзін з самых высокіх у свеце. На невялікай па тэрыторыі выспе, вялікую частку якой займае скала, кожны кавалак зямлі — на вагу золата. 

10.jpg

Адна з мілых неспадзяванак на вуліцы Ганконгу: вітрына заалагічнай крамы, праз якую мінакі могуць палюбавацца на коцікаў і сабачак, а пры жаданні і набыць сабе гадаванца.

13(1).jpg

Канцэрт на плошчы, арганізаваны філіпінскай грамадой для сваіх суайчыннікаў, пераважна жанчын, сотні тысяч якіх прыязджаюць на заробкі ў Ганконг і працуюць тут пакаёўкамі.

14.jpg

Пратэстанцкая царква: перад уваходам ідзе падрыхтоўка да каляднага канцэрта. У гэты час унутры ідзе набажэнства, якое транслюецца на вялікі экран на сцяне будынку.

16(2).jpg

Наглядны прыклад шматканфесійнасці Ганконгу. У адным будынку мірна суіснуюць пратэстанцкая царква (на першым паверсе) і будысцкае таварыства (на другім).

17.jpg

18.jpg

Святкаванні на плошчы каля гістарычнага палаца губернатара.

19.jpg

20.jpg

Яшчэ адна традыцыя: кожны жадаючы можа набыць, падпісаць і павесіць на агароджы карткі са святочнымі пажаданнямі. Сабраныя падчас акцыі грошы ідуць на дабрачыннасць.