«Канада?» «Не, Канабіс!». Тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Сваркі ва ўрадзе ФРГ з-за мігрантаў, легалізыцыя марыхуаны ў Канадзе, перамога «левых» у Мексіцы — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

У ФРГ палітычная спрэчка наконт імігрантаў ледзь не прывяла да распаду кіруючай кааліцыі і адстаўкі Ангелы Меркель. Толькі ў апошні момант Ангела і яе апанент дырэктар МУС Хорт Зеехофер вырашылі прымірыцца. Выданню Frankfurter Allgemeine Zeitung канфлікт і прымірэнне ва ўрадзе нагадалі адносіны паміж дзецьмі.

У Канадзе ўступае ў сілу закон, які дазволіць канадцам легальна ўжываць марыхуану для адпачынку. «Нашым дзецям было занадта лёгка купіць марыхуану, а злачынцам — зарабляць на яе збыце. Сёння мы мяняем гэта», — матывуе рашэнне прэм'ер-міністр Джасцін Трудо. На думку амерыканскага мастака Дэйва Грунланда (Dave Grunland), магчыма, прыйшоў час называць паўночную суседку не «Канада», а «Канабіс».

Афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў абвешчаныя ў Мексіцы. Мексіканцы аддалі перавагу кандыдату ад левых сілаў Лопесу Абрадору. Графічна каментуючы вынікі галасавання, іспанская La Vanguardia параўноўвае Лопеса з Панча Вільей — вядомым мексіканскім рэвалюцыянерам пачатку 20-га стагоддзя. Але ў адрозненне ад Вільі, Лопес выкарыстоўвае не пісталеты, а выбарчыя ўрны.

4 ліпеня Амерыка адзначыла Дзень незалежнасці. Антуражам святкавання стала ўзмацненне мер па барацьбе з нелегальнай эміграцыяй. На думку грамадскасці, міграцыйная палітыка адміністрацыі супярэчыць прынцыпам заснавальнікаў ЗША. Мастак газеты Arizona Daily Star, іранізуючы на гэтую тэму, прапануе ўладам выкарыстоўваць для барацьбы з мігрантамі Статую Свабоды.

У фокусе ўвагі карыкатурыстаў застаецца Чэмпіянат свету па футболе, які не абыйшоўся без негатыву — футбалісты на поле часцяком імітуюць траўмы, каб выпрасіць пенальці. Латышская газета Latvijas Avize падазрае, што дэманстраваць прыступы болю футбалісты вучацца на трэніроўках. На малюнку трэнер кажа гульцам: «А зараз усё паўтараем за мной — ой, ой, ой».
***
Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!