Казахстан. Свята домбры
У Казахстане ўпершыню адзначылі Дзень домбры (казахскі нацыянальны інструмент).
Свята заснаваў 13 чэрвеня асабіста Назарбаеў, які ўгледзеў у гэтым інструменце глыбокі філасофскі і нават палітычны падтэксты.
«Свята патрэбнае для далейшай кансалідацыі грамадства вакол ідэі захавання і адраджэння нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці», — гаворыцца ва ўказе Назарбаева.
Больш за тое, домбра, паводле правадыра казахаў, нейкім чынам ўплывае на спецыфіку носа казаха. «Толькі казах, які нарадзіўся з пахам палыну ў носе, можа зразумець гучанне нацыянальнага музычнага інструмента домбры», — лічыць Назарбаеў.
Дарэчы, кіраўнік Казахстана — вялікі прыхільнік домбры. Ён не толькі грае на ёй, але і спявае пад уласны акампанемент традыцыйныя казахскія песні — кюі.
Першы вопыт святкавання Дня домбры не абышоўся без кур'ёзаў на глебе жадання чыноўнікаў адзначыцца перад Елбасы. Напрыклад, у адной з вёсак Усходняга Казахстана паставілі сяміметровы помнік домбры. Але далей за ўсіх пайшлі ў сталіцы і шэрагу абласных цэнтраў. У мясцовых радзільных дамах нованароджаным падарылі домбру.
Што тычыцца простых людзей, то яны ўспрынялі новае свята з іроніяй і чакаюць з’яўлення Дня кумысу.
Паводле казахскай прэсы