КДБ цісне на ўкраінцаў у Беларусі і хоча прыцягнуць іх да супрацоўніцтва?
КДБ Беларусі цісне на ўкраінцаў і хоча прыцягнуць іх да супрацоўніцтва, заявілі ва ўкраінскім Цэнтры нацыянальнага супраціву.

Артыкул, апублікаваны на сайце Цэнтра нацыянальнага супраціву
Сілавыя структуры Беларусі аказваюць ціск на ўкраінцаў, якія жывуць у краіне. Яны заклікаюць іх да супрацоўніцтва.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтр нацыянальнага супраціву.
«У суседняй краіне, якая фактычна акупавана Крамлём, мясцовы КДБ вядзе фільтрацыйную дзейнасць супраць украінцаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Глядзіце таксама

Адзначаецца, што, у прыватнасці, за апошні месяц пачасціліся выпадкі выкліку ўкраінцаў на допыты. А таксама ўсё часцей адбываюцца ператрусы ў грамадзян Украіны.
Беларускія спецслужбы шукаюць інфарматараў сярод украінцаў і плануюць прыцягнуць іх да супрацоўніцтва.
«Такія дзеянні яшчэ раз сведчаць аб саўдзеле мінскага рэжыму ў гэтай вайне супраць Украіны», — дадалі ў Цэнтры нацыянальнага супраціву.
Глядзіце таксама

Як Беларусь дапамагае Расіі
У артыкуле РБК нагадваецца, што з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання беларускія ўлады дапамагаюць Расіі ў вайне супраць Украіны. Так, у прыватнасці, размяшчаюць на сваёй тэрыторыі расійскую тэхніку і войскі.
Акрамя таго, паводле даных Узброеных сіл Украіны, расіяне канцэнтруюць амаль 22 тысячы вайскоўцаў на паўночнай мяжы з Украінай.
Глядзіце таксама

Беларусь таксама арганізавала так званыя «трэніроўкі» з Расіяй, якія цягнуцца з 29 красавіка 2022 года.
Таму ўкраінскія вайскоўцы працягваюць узмацняць ахову мяжы з Беларуссю. Таксама нядаўна абаронцы поўначы Украіны правялі трэніроўкі — прайшлі паласу перашкод і адпрацавалі штурмы.