Кіеў прайграў вайну на Данбасе?
Кіеў прайграў вайну на Данбасе. Адпаведную скептычную ацэнку даў высокапастаўлены вайсковец нямецкаму часопісу «Der Spiegel».

Паводле крыніцы газеты, цяперашнія ўлады Украіны фактычна страцілі кантроль над усходнімі тэрыторыямі. У артыкуле адзначаецца, што пасля таго, як прарасейскія баевікі захапілі аэрапорт Луганску,
іхная перавага стала відавочная.
«Spiegel» таксама адзначае, што асаблівая ўвага Альянсу цяпер надаецца баям у раёне буйнога прамысловага цэнтру і порту Марыупалю на Азоўскім моры, дзе ўмацоўваюцца
баевікі.
У Кіеве настойваюць на ваенна-тэхнічнай дапамозе краінаў НАТО. У ЗША шэраг палітыкаў выказваюцца за тое, каб падобную дапамогу прадставіць.
Тым часам «BBC» паведамляе, што баевікі на Данбасе ўпершыню за час ваенных дзеянняў выказалі згоду застацца ў складзе Украіны ў абмен на «асаблівы статус»
Данецкай і Луганскай абласцей і іншыя саступкі з боку Кіева.
Наступная сустрэча кантактнай групы для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе пройдзе ў Менску 5 верасня.
belsat.eu