Міністр абароны Украіны: Аперацыя па вызваленні Данбаса ад баевікоў завершана, мы павінны абараняцца ад Расіі
Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй лічыць, што Расія прайграла гібрыдную вайну Украіне і ўжо па неафіцыйных каналах расійскі бок пагражаў прымяніць тактычную ядзерную зброю.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Расія прайграла гібрыдную вайну Украіне. Нашы Узброеныя Сілы ўпэўнена цяснілі банды расійскіх наймітаў, знішчалі дыверсантаў і спецназаўцаў. Менавіта таму Крэмль вымушаны быў перайсці
да поўнамаштабнага ўварвання сваіх рэгулярных войскаў на тэрыторыю Данбаса. Сёння мы ўжо маем справу з дывізіямі і палкамі. Заўтра гэта могуць быць карпусы», — падкрэсліў
Гелетэй.
Ён адзначыў, што аперацыя па вызваленні Усходу Украіны ад тэрарыстаў завершана. «Мы павінны тэрмінова выбудоўваць абарону ад Расіі, якая спрабуе не толькі замацавацца на тэрыторыях,
раней акупаваных тэрарыстамі, але і ажыццяўляць наступ на іншыя тэрыторыі Украіны», — лічыць міністр абароны.
Ён лічыць, што ў краіну прыйшла вайна, якую Еўропа не бачыла з часоў Другой Сусветнай. У такой вайне страты будуць вылічвацца не сотнямі, а дзясяткамі тысяч.
«Па неафіцыйных каналах расійскі бок ужо некалькі разоў пагражаў, што ў выпадку працягу супраціву яны гатовыя ўжыць супраць нас тактычную ядзерную зброю. Для таго, каб выстаяць, нам
неабходная поўная кансалідацыя ўсіх наяўных сіл», — падкрэсліў ён.
Па словах міністра абароны, заклікі да зняцця з пасады Начальніка Генеральнага Штаба генерала Мужэнка з'яўляюцца правакацыяй РФ, паколькі, па словах міністра, менавіта Мужэнка быў
«архітэктарам украінскіх перамог на Усходзе».
«Менавіта ён спланаваў і ажыццявіў бліскучую аперацыю па фактычным вызваленні ўкраінскага Данбаса. Калі б не расійскае ўварванне, мы б непазбежна завяршылі б актыўную фазу АТА ўжо ў
пачатку кастрычніка, вызваліўшы ўсю тэрыторыю. Кадравыя змены павінны быць накіраваны на ўзмацненне, а не паслабленне арміі. За апошні тыдзень ад камандавання былі адхіленыя 6 старэйшых афіцэраў. На
іх месца пастаўленыя маладыя камандзіры, якія даказалі сваю здольнасць у баях», — гаворыцца ў паведамленні.
Гелетей лічыць, што сёння Украіна павінна прадэманстраваць гатоўнасць даць адпор агрэсару.
«Расія ўжо заплаціла дарагую цану за ўварванне. Сотні расійскіх салдат і афіцэраў назаўжды знайшлі прытулак ва ўкраінскім чарназёме. Крытычная колькасць страт непазбежна працвярэзіць
Расію. Але для гэтага мы павінны адмовіцца ад панікёрства і паказаць, што ўкраінцы не збіраюцца здавацца. Гэта — наша Вялікая Айчынная Вайна і мы ў ёй абавязкова пераможам»,
— падсумаваў міністр у сваім звароце.
УНІАН