Федэрыка Магерыні: Расія болей не з'яўляецца стратэгічным партнёрам ЕС

Праз дзеянні Уладзіміра Пуціна партнёрства паміж Брусэлем і Масквой больш не існуе.



federica_mogherini.jpg

Пра гэта заявіла міністарка замежных спраў Італіі Федэрыка Магерыні, якая з 1 лістапада зойме пасаду кіраўніцы дыпламатыі Еўрасаюзу ў інтэрв'ю газеце Corriere della Sera.
Са слоў Магерыні, еўрапейскі выбар для Украіны з'яўляецца «станоўчым варыянтам».
«Так ён і павінен успрымацца. З гэтай ідэяй мы пабудавалі партнёрства з Масквой. Сёння па волі Пуціна партнёрства больш не існуе. Цяпер Расія ўжо не з'яўляецца стратэгічным партнёрам, але мае стратэгічнае значэнне на нашым кантыненце», — прыводзіць выданне словы Магерыні.
censor.net.ua