У Пуціна заявілі, што яго няправільна зразумелі
У заяве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна гаворка ідзе не аб прадастаўленні дзяржаўнасці акупаванай тэрыторыі, а пра інклюзіўныя перамовы ўнутры самой Украіны.
Такія тлумачэнні журналістам даў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў пасля трактовак, якія з'явіліся пасля інтэрв'ю, дадзенага Пуціным Першаму каналу, перадае ІТАР-ТАСС.
«З'явілася трактоўка, што, маўляў, прэзідэнт казаў пра тое, што гэта
перамовы аб дзяржаўнасці ўсходу Украіны. Калі проста пачытаць яго заяву, то зразумела, што гэта не так», — адзначыў Пяскоў.
«Прэзідэнт, уласна, казаў пра тыя ж інклюзіўныя перамовы, неабходнасць больш
хуткага пачатку якіх была акцэнтавана досыць даўно яшчэ ў дакументах, якія падпісваліся ў самых розных фарматах», — сказаў ён.
«Гэта тыя ж інклюзіўныя перамовы, якія павінны вызначыць узаемаадносіны з
усходнімі рэгіёнамі, то бок, гэта — перамовы ўнутры Украіны, якія
тычацца ўнутрыўкраінскага ладу з тым, каб інтарэсы ўсходніх рэгіёнаў краіны, інтарэсы Наваросіі ўлічваліся: як, у якой меры, з дапамогай якіх механізмаў і так далей. Вось што мелася на ўвазе
прэзідэнтам», — растлумачыў прэс-сакратар.
Пяскоў дадаў, што «гаворка абсалютна не ідзе» аб прадастаўленні нейга статусу.
«Гэта вынікае з заявы прэзідэнта. У дадзеным выпадку гэта абсалютна
няправільная трактоўка», — сказаў на заканчэнне ён.
Паводле яго слоў, толькі Украіна можа дамовіцца з баевікамі аб урэгуляванні канфлікту, прыняўшы пад увагу інтарэсы насельніцтва.
Ён адзначыў, што нельга казаць аб дамоўленасці паміж прэзідэнтамі Расіі і Украіны аб урэгуляванні канфлікту.
«Гэта немагчыма. Таму што гэта не канфлікт паміж Расіяй і Украінай, а
ўнутрыўкраінскі канфлікт», — сказаў Пяскоў.
pravda.com.ua