Пуцін патрабуе пачаць перамовы па пытаннях «дзяржаўнасці» паўднёвага ўсходу Украіны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў улады Украіны пачаць перамовы па пытаннях дзяржаўнасці паўднёвага ўсходу краіны. Пра гэта прэзідэнт заявіў у інтэрв'ю праграме «Нядзельны час» на «Першым канале».



pucin1.jpg

«Трэба неадкладна прыступіць да субстантыўных, змястоўных перамоваў, і не па тэхнічных пытаннях, а па пытаннях палітычнай арганізацыі грамадства і дзяржаўнасці на паўднёвым усходзе Украіны з мэтай безумоўнага забеспячэння законных інтарэсаў людзей, якія там пражываюць», — заявіў прэзідэнт Расіі. 
Акрамя таго, Пуцін адзначыў, што на паўднёвым усходзе Украіны трэба «спыніць баявыя дзеянні неадкладна і пачаць аднаўляць інфраструктуру». 
«Калі хтосці разлічвае, што сітуацыя, пры якой прамой наводкай будуць расстрэльваць гарады і пасёлкі паўднёвага ўсходу Украіны, і што самі апалчэнцы на гэта ніяк не будуць рэагаваць, а толькі будуць чакаць абяцаных перамоваў, то гэтыя людзі знаходзяцца ў палоне нейкіх ілюзіяў», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі. 
Таксама Пуцін параіў краінам Захаду задумацца аб тым, у чым заключаюцца еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці, у сувязі з падтрымкай, якую Захад аказвае уладам Украіны. 
«Падтрыманне дзяржаўнага перавароту, узброенага захопу ўлады і ўціску нязгодных з дапамогай узброеных сілаў. Гэта што, сучасныя еўрапейскія каштоўнасці? І мне здаецца, што нашым калегам трэба пра гэта нагадаць. Аб іх уласных ідэалах», — сказаў на заканчэнне ён.
tvrain.ru