У Мінску сёння сустракаецца кантактная група па Украіне. Прыедуць лідары «ДНР»
Кантактная група па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне сустракаецца ў панядзелак у Мінску. У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнік АБСЕ, былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў.

Украінскія СМІ пішуць, што ДНР будзе прадстаўляць «віцэ-прэм'ер» Пургін
Таксама чакаецца, што на сустрэчу прыедуць прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.
Расійскія ўлады раней настойвалі на прамых перамовах аб урэгуляванні крызісу паміж украінскімі ўладамі і прарасійскімі сепаратыстамі.
Пры гэтым Расія адмаўляе абвінавачванні ўкраінскага боку ў тым, што яе ўзброеныя сілы незаконна перасеклі мяжу і ваююць на баку сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны.
Бі-Бі-Сі