Украінскія сілавікі здалі аэрапорт Луганска
У Луганску ўкраінскія вайскоўцы выйшлі з аэрапорта.
Пра гэта на брыфінгу заявіў спікер інфармцэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
«Украінскія вайскоўцы атрымалі загад і арганізавана адышлі з пасёлка Георгіеўка, размешчанага на трасе Луганск — Красны Луч — Снежнае і аэрапорта
«Луганск». Улічваючы дакладнасць удараў, абстрэл вядуць прафесійныя артылерысты УС РФ», — сказаў Лысенка.
112.ua