Барак Абама наведае з візітам Эстонію
Прэзідэнт ЗША Барак Абама сёння прыбывае ў Еўропу. Ён наведае Эстонію, адтуль накіруецца ў Вялікабрытанію на саміт НАТА.

Візіту Абамы ў Эстоніі надаецца асаблівае значэнне ў сувязі з беспрэцэдэнтнай за апошнія дзесяцігоддзі напружанасцю паміж Расіяй і Захадам з нагоды ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
ЗША і іх усходнееўрапейскія саюзнікі ў апошнія месяцы ўвялі супраць Расіі санкцыі ў сферы фінансаў, прамысловага супрацоўніцтва і гандлю.
Прыбыццё Абамы ў Эстонію чакаецца ўвечары 2 верасня. На наступны дзень ён сустрэнецца з прэзідэнтам Эстоніі Томасам Ільвесам, а таксама прэзідэнтамі Латвіі і Літвы. Саміт НАТА пройдзе 4 і 5
жніўня ў Уэльсе.
svaboda.org