Лінас Лінкявічус: Нелегітымнасць Лукашэнкі — гэта факт з усімі вынікаючымі наступствамі
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус назваў «фарсам» цырымонію інаўгурацыі Лукашэнкі, якая прайшла 23 верасня ў Мінску.
«Нейкі фарс, — напісаў Лінкявічус у Твітэры. — Падробленыя выбары. Падробленая інаўгурацыя. Былы прэзідэнт Беларусі не становіцца менш былым».
«Яго нелегітымнасць — гэта факт з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі», — дадаў Лінкявічус.
Цырымонія інаўгурацыі Лукашэнкі прайшла 23 верасня ў Палацы Незалежнасці ў абстаноўцы строгай сакрэтнасці.
Паводле naviny.media