Святлана Ціханоўская: Лукашэнка сыйшоў на пенсію
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі пракаментавала таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі.

«Сёння ў тайне ад народа Лукашэнка паспрабаваў правесці ўласную інаўгурацыю. Мы ўсе разумеем,што адбываецца. Гэта спроба прызнаць сябе легітымным прывяла толькі да таго, што папярэднія паўнамоцтвы скончаныя, а новы мандат народ яму не выдаў. Гэтая так званая інаўгурацыя, — канешне ж, фарс. Насамрэч сёння Лукашэнка проста пайшоў на пенсію. Гэта значыць, што яго загады сілавым структурам больш нелегітымныя, а значыць, не падлягаюць выкананню», — заявіла Ціханоўская ў відэазвароце ў сваім тэлеграм-канале «Пул Першай».
Яна нагадала, што з'яўляецца адзіным лідарам, выбраным беларускім народам, і наша задача цяпер — разам пабудаваць новую Беларусь.