Літоўцы сабралі пяць мільёнаў еўра, каб набыць Украіне «Байрактар»

Большасць узносаў склалі ад некалькіх да 500 еўра, сродкі паступалі і з іншых краін.

Андрус Тапінас

Андрус Тапінас

Пяць мільёнаў еўра сабралі ў Літве для пакупкі для УСУ знакамітага беспілотніка «Байрактар». Ініцыятарам кампаніі быў літоўскі журналіст Андрус Тапінас.
Да кампаніі далучыліся ў тым ліку экс-прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ; дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм'ер Інгрыда Шыманітэ і міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.
Па словах Тапінаса, большасць узносаў склалі ад некалькіх да 500 еўра, сродкі паступалі і з іншых краін.
Цяпер гэтыя грошы будуць перададзены Мінабароны Літвы, прадстаўнікі якога на наступным тыдні адправяцца ў Турцыю для пакупкі беспілотніка.