243 дзіцяці загінулі ў выніку ўзброенай агрэсіі РФ ва Украіне
Пра гэта паведамляе офіс Генпракурора Украіны.
Фота Evgeniy Maloletka/AP
На раніцу 30 мая 2022 года ва Украіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі з боку Расійскай Федэрацыі пацярпелі больш за 687 дзяцей. Паводле афіцыйнай інфармацыі пракуратуры па справах непаўналетніх, 243 дзіцяці загінулі і больш за 444 атрымалі раненні.
Гэтыя лічбы не канчатковыя, бо вядзецца праца па іх усталяванню ў месцах актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.
Найбольш пацярпелі дзеці ў Данецкай вобласці — 153, Кіеўскай — 116, Харкаўскай — 109, Чарнігаўскай — 68, Луганскай — 52, Херсонскай — 52, Мікалаеўскай — 47, Запарожскай — 29, Сумскай — 17, горад Кіеў — 16, Жытомірская вобласць — 15.