Больш за 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў загінулі на вайне

З пачатку вайны на тэрыторыі Украіны развіталіся з жыццём ужо больш за 30 тысяч акупантаў, як паведамляе Міністэрства абароны Украіны.

troops.jpg

Па стану на панядзелак, 30 траўня, колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія былі забітыя на вайне пераўзыйшло лічбу ў 30 тысяч чалавек, як сцвярджае Міністэрства абароны Украіны.
У самой Расіі працгваецца ігнараванне звестак аб сваіх назаўжды выбылых грамадзянах, якія ўдзельнічаюць у акупацыі Украіны. 
Інфармацыя, якую перыядычна выкладвае ўкраінскае міністэрства абароны, з цягам часу знаходзіць сваё падцверджанне ў аналітычных матэрыялах спецыялістаў з краін NATO.