Суд адмовіўся разглядаць пратакол у дачыненні да лідара ДДТ

Дзяржынскі суд Пецярбурга адмовіўся разглядаць адміністрацыйны пратакол у дачыненні да лідара ДДТ Юрыя Шаўчука.

Дзяржынскі суд Пецярбурга вярнуў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да лідара ДДТ Юрыя Шаўчука складальнікам «для ліквідацыі недахопаў», паведамляецца ў расійскім тэлеграм-канале «Объединённая пресс-служба судов Санкт-Петербурга».

На думку суддзі, у пратаколе не апісаная падзея правапарушэння і адсутнічае ўказанне на тое, у чым менавіта выявіліся публічныя заклікі да перашкодаў выкарыстання Узброеных Сіл Расіі ў мэтах абароны інтарэсаў РФ і яе грамадзян. Суддзя палічыў, што “дадзены недахоп з'яўляецца істотным і не можа быць дапоўнены пры разглядзе справы ў судзе”.

Паводле «Медузы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: